Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кляштар брыгітак

Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак у Горадні — помнік архітэктуры раньняга барока (так званага любельскага тыпу рэнэсанснага касьцёла) з элемэнтамі готыкі і рэнэсансу быў пабудаваны ў 16341642 гадах на вуліцы Язерскай (пазьней вул. Скідзельская, Купецкая, Брыгіцкая), забудова якой на той час была драўлянай.

Ансамбль зьяўляецца адной з дамінантаў гораду. Разьмешчаны ў гістарычным цэнтры Горадні па адрасе: вуліца Карла Маркса, 27. Ансамбль былога кляштару брыгітак уключае ў сябе касьцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агароджу з брамай. Ансамбль зьяўляецца помнікам архітэктуры другой катэгорыі.

У архітэктурных дэталях брыгіцкага касьцёла і кляштару бачнае прыметнае адхіленьне ад клясычных барочных формаў. Гэта праявілася ў досыць вольнай трактоўцы капітэляў пілястраў карынцкага ордэну, у дэкаратыўным аздабленьні парталаў і асабліва — у архітэктурных матывах брамаў, якія ўжо толькі аддалена нагадваюць формы заходнеэўрапейскай архітэктуры. На думку дасьледчыкаў, касьцёл брыгітак зьяўляецца адным з найбольш раньніх аўтэнтычных узораў барочнага дзьвюхвежавага фасаду ў сакральным дойлідзтве Беларусі, а спалучэньне ў ім рэнэсансных і барочных рысаў надае яму адметнасьць.

У двары комплексу захаваўся ўнікальны і самы старажытны драўляны будынак Беларусі — лямус, у архітэктуры і канструкцыях гэтай пабудовы нашлі сваё адлюстраваньне традыцыі беларускага народнага дойлідзтва.

Ансамбль прадстаўляе вялікую архітэктурную цікавасьць, таму што захаваўся да нашых дзён амаль безь перабудоваў.
(артыкул цалкам…)

Наскальны малюнак

Бортніцтва — старадаўні лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства.

Заснавана на разьвядзеньні і ўтрыманьні лясных пчолаў-баровак — у штучных дуплах — борцях. Разьвілося зь дзікага пчалярства, калі чалавек выпадкова празь зьбіральніцтва, а пазьней сьвядома праз паляваньне за мёдам знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэваў, зьнішчаў вагнём пчолаў і забіраў мёд. Як самастойны від ляснога промыслу прайшло 3 этапы разьвіцьця:

  • ахова й догляд дзікіх пчолаў у знойдзеных дуплах,
  • сьвядомае ўтрыманьне заселенага рою ў прыстасаваных пад борці натуральных дуплах,
  • разьвядзеньне і ўтрыманьне рою ў адмыслова зробленых борцях.

(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (4—11 сакавіка)

Гэты дзень у гісторыі

Герб Шчучыну

23 траўня:

  • 1430Жанна д’Арк трапіла ў палон да Філіпа III Бургундзкага
  • 1568першая бітва Нідэрляндзкае рэвалюцыі
  • 1592 — у Вэнэцыі інквізыцыя арыштавала Джардана Бруна
  • 1618 — чэскія пратэстанты выкінулі заступніка імпэратара з акна Праскага Гроду
  • 1761кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Шчучыну Магдэбурскае права і герб (на выяве)
  • 1988 — францускі футбаліст Мішэль Плятыні разьвітаўся зь вялікім футболам
  • 1994 — «Залатую пальмавую галіну» прысудзілі фільму амэрыканскага рэжысэра Квэнтына Тарантына «Крымінальнае чытво»
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.